Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў салідарнасць з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам



Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў салідарнасць з асуджанымі напярэдадні Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам і запатрабаваў вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Пра гэта ён напісаў па-беларуску ў Твітэры:

– Я цалкам салідарызуюся з Марыяй Калеснікавай і Максімам Знакам, якім ў Беларусі прысудзілі драконаўскія выракі. Польшча патрабуе безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Гэтых людзей зняволілі за змаганне за незалежную і дэмакратычную Беларусь, – напісаў Анджэй Дуда.

Прысуды, вынесеныя Калеснікавай і Знаку, асудзіла таксама Нямеччына, патрабуючы неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязняў у Беларусі. Прадстаўніца МЗС Нямеччыны Андрэа Засэ адзначыла, што прысуды Калеснікавай і Знаку «сімвалізуюць жорсткасць і рэпрэсіі беларускага рэжыму ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці».

Беларускае Радыё Рацыя