Прэзідэнт Польшчы і генсакратар NATO абмеркавалі ўмацаванне абароны



Прэзідэнт Польшчы і Генеральны сакратар NATO абмеркавалі сёння пытанне далейшага ўмацавання ўсходняга флангу Паўночнаатлантычнага альянсу. 

Фота: Reporter

Анджэй Дуда разам з Енсам Столтэнбергам наведалі авіябазу ў Ласку, што каля Лодзі. Тут знаходзіцца авіябаза з польскімі  і амерыканскімі знішчальнікамі.

На брыфінгу пасля сустрэчы з Енсам Стольтэнбергам адзначыў, што  абмяркоўвалася цяперашняя сітуацыя ў Еўропе:

Падчас сустрэчы з генеральным сакратаром і генераламі мы абмеркавалі актуальную сітуацыю, абмеркавалі пытанні бяспекі. Мы таксама размаўлялі пра тое, якія крокі патрэбныя на будучыню, каб узмацніць бяспеку на ўсходнім флангу звязу.

Прэзідэнт Польшчы нагадаў, што рашэнні пра ўзмацненне ўсходняга флангу будуць прымацца на саміце NATO. Ён дадаў, што альянс павінен захоўваць адзінства і стаяць на баку Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя