Прэзідэнт Польшчы прыбыў у Літву



Прэзідэнт Польшчы ў чацвер 21 лістапада прыбыў з двухдзённым візітам у Літву. 

Ён сустрэўся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседай. Дуда прыбыў з дэлегацыяй у Вільню для ўдзелу 22 лістапада ў перапахаванні паўстанцаў 1863–64 гадоў.

Адно з першых месцаў, што ён наведаў, — могілкі Росы, дзе заўтра адбудуцца ўрачыстасьці. Дуда ўсклаў вянок да помніка польскім салдатам.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота © DELFI / Andrius Ufartas