Прэзідэнт Славаччыны назваў „Начных ваўкоў” пагрозай для бяспекі



 

Заснаваўшы еўрапейскую базу ў Славаччыне расейскі байкерскі клуб „Ночные волки” стварае пагрозу для бяспекі краіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт Славаччыны Андрэй Кіскапередае Novinky.cz.

„Заснавальнік „Начных ваўкоў” апынуўся ў санкцыйным спісе за ўдзел у анексіі Крыма і не можа падарожнічаць па Еўразвязе”, – адзначыў Кіска.

Ён падкрэсліў, што стварэнне ў краіне штаба „Ночных волков” — гэта здзек над пазіцыяй краіны па анексіі Крыма.

Кіска таксама раскрытыкаваў пазіцыю кіраўніка славацкай паліцыі Мілана Лучанскага, які заявіў, што праваахоўнікі не могуць прыняць мераў супраць „Ночных волков”, паколькі гэтая арганізацыя не парушае закон.

Беларускае Радыё Рацыя