Прэзідэнт Украіны даручыў спыніць авіязлучэнне з Беларуссю



Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў прэм’ер-міністру Украіны Дзянісу Шмыгалю распрацаваць рашэнне аб спыненні прамога авіяцыйнага злучэння з Беларуссю.

Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны, такое даручэнне  Зяленскі зрабіў па выніках нарады аб інцыдэнце 23 траўня з пасадкай у Менску пасажырскага самалёта Ryanair.

У выніку аналізу сітуацыі з пасадкай ірландскага самалёту, Уладзімір Зяленскі даручыў распрацаваць рашэнне пра спыненне прамога авіяцыйнага спалучэння з Беларуссю, а таксама закрыцця паветранай прасторы Беларусі для авіяпералётаў з Украіны і ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя

Фото: president.gov.ua