Прэзідэнт ЗША ўпершыню наведаў Сцяну Плачу



Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас афіцыйнага візіту ў Ізраіль наведаў Сцяну Плачу ў Ерусаліме. Трамп стаў першым дзейным прэзідэнтам ЗША, які наведаў гэтую святыню: да гэтага амерыканскія лідары пазбягалі з’яўлення ля Сцяны Плачу, бо раён Ерусаліма, у якім яна размяшчаецца, адышоў да Ізраіля пасля Шасцідзённай вайны 1967 года і не прызнаецца ЗША часткай ізраільскай тэрыторыі. Дональд Трамп патлумачыў свой візіт неабходнасцю „прымірэння найбуйнейшых сусветных рэлігій”.

meduza.io