Новым прэзідэнтам Узбекістана абраны в.а. кіраўніка дзяржавы Шаўкат Мірзіяеў. Пра гэта паведамляе Цэнтрвыбаркам краіны.
Па дадзеных выбарчай камісіі, Мірзіяеў набраў 88,61% галасоў.
Шаўкат Мірзіяеў з сям’ёй. Фота:fergananews.com
Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане прайшлі 4 снежня. Яны праводзіліся ў сувязі са смерцю 78-гадовага прэзідэнта Іслама Карымава 2 верасня пасля інсульту.