Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць у Кіеў
Прэзідэнты Літвы, Латвіі, Польшчы і Эстоніі едуць цягніком у Кіеў. Яны ўжо знаходзяцца ва Украіне.

„Разам да перамогі”, – напісаў па-ўкраінску ў Twitter Гітанас Наўседа.
Украіну за час вайны ўжо наведалі:
– старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен;
– вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Жузэп Бурэль;
– прэмʼер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер;
– кіраўніца ўраду Літвы Інгрыда Шыманіце;
– прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан;
– канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр;
– дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі;
– прэмʼер-міністры Чэхіі (Пэтар Фіяла), Польшчы (Матэвуш Маравецкі) і Славеніі (Янэз Янша).
Як раней паведамлялася, Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер хоча прыехаць у Кіеў разам з урадавымі дэлегацыямі з іншых краін ЕЗ. Але ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі не хоча з ім сустракацца, бо Штайнмаер вядомы шчыльнымі сувязямі з Расеяй.
Пра гэта напісала нямецкае выданне Bild, спасылаючыся на крыніцы ва ўкраінскіх урадавых колах. На пасадзе міністра замежных спраў Германіі ён цесна кантактаваў, напрыклад, з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. Таксама Штайнмаер быў гарачым прыхільнікам расейскага газаправода „Паўночны паток-2”.