Прэзідэнты Польшчы і Азербайджана абмеркавалі ўкраінскае пытанне



Сітуацыя вакол Украіны стала адной з тэмаў тэлефоннай размовы, якую ў сераду правялі прэзідэнтаў Польшчы і Азербайджана Анджэй Дуда і Ільхам Аліеў, паведамляе  канцылярыя прэзідэнта Польшчы:

„Размова ішла аб польска-азербайджанскіх адносінах і сітуацыі вакол Украіны. Абодва лідары ​​падкрэслілі сваю падтрымку мірнага ўрэгулявання крызісу ў рэгіёне”, – падкрэсліваецца ў паведамленні Канцылярыі прэзідэнта Польшчы ў Twitter.

Раней у сераду Анджэй Дуда правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Малдовы Маяй Санду пра сітуацыю з бяспекай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў сувязі з дзейнасцю Расейскай Федэрацыі на мяжы з Украінай.

[manual_related_posts]