Прыхільнікі Навальнага анансавалі мітынгі больш чым у 50 гарадах Расеі
Прыхільнікі Аляксея Навальнага анансавалі мітынгі больш чым у 50 гарадах Расеі. Яны маюць намер іх правесці ў бліжэйшую нядзелю. Пра гэта гаворыцца ў телеграм-канале «Каманда Навальнага».
Масавыя акцыі ў падтрымку апазіцыйнага палітыка прайшлі ў дзясятках рэгіёнах 23 студзеня. У большасці выпадкаў яны завяршыліся жорсткімі затрыманнямі ўдзельнікаў. Па ўсёй краіне, па дадзеных выдання АУС-Інфа, былі затрыманыя больш за 3,5 тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Reuters
