Прыняты шосты пакет санкцый супраць Расеі за яе ўварванне ва Украіну



У Бруселі амбасадары краін-чальцоў ЕЗ прынялі шосты пакет санкцый супраць Расеі за яе ўварванне ва Украіну, які ўключае эмбарга на імпарт расейскай нафты, паведамляе onet.pl са спасылкай на сваю крыініцу ў ЕЗ.

Эмбарга на расейскую нафту не будзе поўным, але ахопіць звыш 90% паставак. Патрыярха Кірыла вывелі з санкцыйнага спісу на патрабаваньне Вугоршчыны.

Вугоршчына настаяла на выключэнні са спісу індывідуальных санкцый патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Упершыню аб падрыхтоўцы Еўразвязам абмежавальных мер супраць патрыярха Кірыла СМІ паведамілі на пачатку траўня. Увесці санкцыі прапанавала Літва, але МЗС краіны зазначыла, што невядома, ці атрымаецца гэта зрабіць. У рамках шостага пакета санкцыі прапаноўвалася ўвесці супраць асоб, якія «распаўсюджваюць дэзынфармацыю».

Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, якога называюць прарасейскім палітыкам, тады казаў, што ягоная краіна не падтрымае ўключэнне ў санкцыйны сьпіс кіраўніка РПЦ, назваўшы гэта праблемай свабоды веравызнання.

[manual_related_posts]