У Адміністрацыі Прэзідэнта новыя кіраўнік і яго намеснік
Год таму
Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб назначэнні кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта былога намесніка старшыні КДБ генэрал-маёра Ігара Сергяенкі, а намеснікам кіраўніка Адміністрацыі – выкладчыцы БДУ, доктара юрыдычных навук Вольгі Чупрыс.
Тыя, хто працаваў раней на гэтых пасадах, зоймуцца парламенцкай дзейнасцю. Наталля Качанава будзе накіравана ў Савет Рэспублікі па прэзідэнцкай квоце, а Валерый Міцкевіч выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.