Прызначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай і Гарадзенскай абласцях



Прызначаныя новыя упаўнаважаныя прадстаўнікі кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай і Гарадзенскай абласцях. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 ліпеня, паведамляе яго прэс-служба.

Упаўнаважаным прадстаўніком прэзідэнта ў Гомельскай вобласці прызначаны першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў. Прадстаўляць кіраўніка дзяржавы ў Гарадзенскай вобласці ўпаўнаважаны намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін.

Лукашэнка вызваліў Леаніда Анфімава і Уладзіміра Дворніка ад выканання абавязкаў упаўнаважаных прадстаўнікоў прэзідэнта адпаведна ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

belapan.by

Фота: БелТА