Пуцін абвясціў пра пачатак ваенных дзеянняў на тэрыторыі Украіны



У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да жыхароў Расеі. Ён паведаміў пра пачатак спецаперацыі ваенных сіл РФ на тэрыторыі Украіны.

– Абставіны патрабуюць ад нас рашучых і неадкладных дзеянняў. Народная Рэспубліка Данбас звярнулася да нас па дапамогу. У сувязі з гэтым, адпаведна з артыкулам 51-ым часткі 7-й Устава ААН, з санкцыі Савета Федэрацыі Расеі і ў выкананні ратыфікаванай Федэральным Сходам 22 лютага 2022 года дагавораў аб сяброўстве і ўзаемадапамозе з Данецкай Народнай Рэспублікай і Луганскай Народнай Рэспублікай, мною прынята рашэнне аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі.

Украінскія выданні паведамляюць, што ў Кіеве, Краматорску, Адэсе, Харкаве і Бердзянску чутныя выбухі. Расея атакуе ваенныя аб’екты па ўсім усходзе Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]