Пуцін абвясціў раптоўную праверку ва Узброеных сілах
Раптоўная праверка ва Узброеных сілах РФ была абвешчаная ў аўторак па рашэнні вярхоўнага галоўнакамандуючага Уладзіміра Пуціна, паведаміў міністр абароны РФ генерал арміі Сяргей Шайгу на селектарнай нарадзе.
„Для ацэнкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці сёння (14 чэрвеня), з 7 гадзін раніцы, у адпаведнасці з рашэннем вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі пачата чарговая раптоўная праверка. Падлягаюць праверцы шэраг баз захоўвання ўзбраення і тэхнікі, а таксама асобныя органы ваеннага кіравання”, – адзначыў Шайгу .
Паводле яго слоў, „разам з падрыхтоўкай войскаў да выканання задач па прызначэнні ва ўзброеных канфліктах рознай інтэнсіўнасці і крызісных сітуацыях, неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на мабілізацыйны складнік Узброеных сіл, стан рэзервовых фарміраванняў, якія змяшчаюцца на захоўванні запасаў узбраення і ваеннай тэхнікі”.
Па словах Шайгу, праверка будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.
Паведамляе interfax.ru
Фота 112.ua