Пуцін абвясціў тыдзень з 30 сакавіка па 5 красавіка непрацоўным



Уладзімір Пуцін абвясціў непрацоўным тыдзень з 30 сакавіка да 5 красавіка. Пра гэта ён заявіў падчас так званага звароту да нацыі, піша «Медуза».

«Доўгія выхадныя прадугледжаныя, каб знізіць хуткасць распаўсюду хваробы. Звяртаюся да ўсіх грамадзян краіны, давайце не будзем спадзявацца на наш расейскі «авось», – сказаў Пуцін.

Усе экстранныя службы, аптэкі, крамы, банкі, транспарт і органы ўлады прадоўжаць працу.

Таксама перанесена ўсерасейскае галасаванне аб папраўках у Канстытуцыю, якое мела адбыцца 22 красавіка.

Фота: kremlin.ru