Пуцін і Лукашэнка на онлайн-пасяджэнні плануюць зацвердзіць 28 саюзных праграм



Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе па відэасувязі 4 лістапада, плануюць зацвердзіць 28 саюзных праграм, абноўленую Ваенную дактрыну і канцэпцыю міграцыйнай палітыкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

Раней Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы апублікаваў праграму мерапрыемстваў на 4 лістапада. Паводле яго, у чацвер планавалася абмеркаваць: асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень-чэрвень 2021 года, Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, прысуджэнне прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе, а таксама іншыя пытанні.