Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца 18-га лютага



На 18-га лютага запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. На іх, як заяўлена, абмяркуюць «шырокае кола пытанняў», сярод іх — «тэматыка развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актуальныя выклікі бяспекі ў рэгіёне і сумесныя дзеянні па забеспячэнні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краінаў ды міжнародная праблематыка», паведамляе блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Першага». Пасля перамоваў яны зробяць заяву, паведамілі раней у Крамлі.

Лукашэнка 14 лютага заявіў, што плануе «найбліжэйшым часам» сустрэцца з расейскім калегам Пуціным. Паводле яго, на гэтай сустрэчы лідары прымуць рашэнне аб тым, «калі, у якія тэрміны, па якім графіку» выводзіць Узброеныя сілы Расеі з Беларусі.

Фота: ТАСС

[manual_related_posts]