Пуцін і Макрон дамовіліся аб сустрэчы кантактнай групы па Украіне як найхутчэй



Падчас тэлефонных перамоваў у нядзелю прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон дамовіліся арганізаваць сустрэчу трохбаковай кантактнай групы па Украіне «ў найбліжэйшыя гадзіны», перадае Reuters са спасылкай на паведамленне Елісейскага палаца.

Удзельнікі сустрэчы, па звестках агенцтва, будуць абмяркоўваць спыненне агню на ўсходзе Украіны.

Радыё RFI піша, што сустрэчу, у якой будуць удзельнічаць прадстаўнікі Расеі, Украіны і АБСЕ, вырашана было арганізаваць «хутка, як гэта магчыма».

[manual_related_posts]