Пуцін і Макрон дамовіліся аб вывадзе расейскіх войскаў з Беларусі
5 месяцаў таму
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заключылі здзелку па зніжэнні напружання ў сітуацыі вакол Украіны, але ў Крамлі чакаюць ухвалення яе ўмоў з боку ЗША.

Пра гэта піша The Financial Times са спасылкай на свае крыніцы.
Пуцін і Макрон дасягнулі пагаднення наконт таго, што Расія не будзе прадпрымаць новых «ваенных ініцыятыў», піша выданне са спасылкай на французскіх афіцыйных асоб. Акрамя таго, Пуцін і Макрон дамовіліся аб вывадзе расійскіх войскаў з Беларусі пасля вучэнняў.
[manual_related_posts]