Пуцін падоўжыў харчовае эмбарга да канца 2017 года
Год таму
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб падаўжэнні харчовага эмбарга на паўтара года – да 31-га снежня 2017-га.
Расея абвясціла харчовае эмбарга ў 2014-м годзе ў адказ на заходнія санкцыі, уведзеныя ў сувязі з анэксіяй Крыму Расеяй і агрэсіяй на ўсходзе Украіны.
Пуцін падпісаў указ, які абмяжоўвае ўвоз пэўных прадуктаў з ЗША, ЕЗ, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі. Пазней яго распаўсюдзілі на Албанію, Чарнагорыю, Ісляндыю і Ліхтэнштэйн, якія далучыліся да антырасейскіх санкцый. У канцы мінулага года ў гэты спіс увайшла і Украіна.
Пад забарону трапілі пастаўкі ялавічыны, свініны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака, садавіны, гародніны, а таксама некаторых іншых катэгорый прадуктаў.
Фота: прэс-служба прэзідэнта РФ