Пуцін падпісаў указ аб санкцыях супраць ЗША і іншых дзяржаў і арганізацый



Уладзімір Пуцін у адказ на ўведзеныя супраць Расеі санкцыі падпісаў указ «Аб ужыванні спэцыяльных эканамічных мераў у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі ЗША і замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый, якія далучыліся да іх». Тэкст дакумэнту апублікаваны на расейскім партале праўнай інфармацыі. Згодна з указам, экспарцёры павінны прадаваць 80 працэнтаў замежнай валюты, залічанай з 1 студзеня 2022 году з кантрактаў з нерэзідэнтамі. Гэта неабходна зрабіць не пазней за тры дні пасля ўступлення ўказу ў сілу.

Санкцыі за ўварванне Расеі ва Украіну раней увялі краіны Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Японія і іншыя. Сярод іншага санкцыі закранулі некалькі расейскіх банкаў. 28 лютага ЗША ўвялі санкцыі супраць Цэнтральнага банку Расеі, Фонду нацыянальнага дабрабыту Расеі і міністэрства фінансаў Расеі.

[manual_related_posts]