Пуцін прапанаваў правесці рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прапанаваў правесці галасаванне грамадзян па ўсім пакеце паправак у Канстытуцыю.

Пра гэта ён сказаў у штогадовым Пасланні да Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі, паведамляе finam.ru.

Прэзідэнт Расеі адзначыў, што папраўкі ў Канстытуцыю не закранаюць фундаментальных асноў, а значыць могуць быць зацверджаныя парламентам. Разам з тым, інавацыі датычацца істотнай змены палітычнай сістэмы, дзейнасці выканаўчай, заканадаўчай, судовай улады. 

„Лічу неабходным правесці галасаванне грамадзян краіны па ўсім пакеце паправак у Канстытуцыю і толькі па яго выніках прымаць канчатковыя рашэнні”, – сказаў Пуцін.

Фота Reuters