Пуцін прызначыў Грызлова новым паслом Расеі ў Беларусі



Уладзімір Пуцін прызначыў Барыса Грызлова новым паслом Расеі ў Беларусі. Адпаведны ўказ у пятніцу з’явіўся на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ. Папярэдні пасол Яўген Лук’янаў адпрацаваў на сваёй пасадзе менш за год.

Пра тое, што Расея збіраецца памяняць пасла ў Беларусі і што Яўгена Лук’янава адклічуць, а прышлюць Барыса Грызлова, стала вядома ў снежні. Адразу ўзнікла шмат версій наконт прычын такога кроку.

71-гадовы Барыс Грызлоў — „палітычны цяжкавагавік”, блізкі паплечнік Пуціна. Быў міністрам унутраных спраў, пазней — старшынём Дзярждумы, пастаянным чальцом Савета бяспекі. Ён — старшыня вышэйшага савета галоўнай партыі ўлады „Единая Россия”, паўнамоцны прадстаўнік РФ у кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Фота: ria.ru