Пуцін распавёў пра “маральна-этычнае лідарства” Расеі ў свеце



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін лічыць, што найлепшыя якасці расейцаў забяспечваюць маральна-этычнае лідарства краіны. Пра гэта кіраўнік Расейскай Федэрацыі заявіў падчас відэасустрэчы з фіналістамі конкурсу “Добраахвотнік Расеі”, піша РБК.

Паводле Пуціна, сардэчная шчодрасць, велікадушнасць і міласэрнасць для жыхароў Расеі з’яўляюцца нормай жыцця. “Гэта тое, чаго ніколі не адабраць, сутнасць нашага характару, культуры і традыцый, гэта перадаецца з пакалення ў пакаленне, як гаворыцца, у крыві ў нас”, — сказаў Пуцін. Паводле яго, “на працягу ўсёй гісторыі краіны найлепшыя якасці народа забяспечвалі Расеі маральна-этычнае лідарства”, а таксама дапамагалі пераадольваць усе выпрабаванні.

Беларускае Радыё Рацыя