Пуцін сустрэнецца з Лукашэнкам



Рыхтуецца сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Пра яе падрыхтоўку РИА Новости паведаміў прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

„Тэрміны паведамім своечасова. Сустрэча рыхтуецца”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Крамля выданню.

Нагадаем, што Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся 14 верасня мінулага года ў Сочы. У гэтым годзе яны гутарылі па тэлефоне 20 студзеня.

Фота: ТАСС