Пуцін сустрэўся з Асадам



У Маскве прайшла сустрэча Уладзіміра Пуціна з сірыйскім дыктатарам Башарам Асадам. Паведамляе агенцтва ТАСС.

Падчас сустрэчы Пуцін адзначыў, што прэзідэнт Сірыі многае робіць для наладжвання дыялогу з палітычнымі апанентамі. Ён таксама назваў праблемай, тое што якое захоўваецца ў Сірыі без дазволу ўладаў гэтай краіны прысутнасць замежных войскаў. Расейскі прэзідэнт выказаў надзею, што сумеснымі намаганнямі ўдасца дапамагчы сірыйскаму народу „ўстаць на ногі”.