Пуцін вызваліў Паклонскую з пасады
20 дзён таму

Былая дэпутатка расейскай Дзярждумы і пракурорка Крыма Наталля Паклонская вызвалена з пасады намесніка кіраўніка Рассупрацы. Яна была прызначана на гэты пост у пачатку лютага 2022 года. Пасля пачатку вайны ва Украіне Паклонскую афіцыёзныя медыі і асобы публічна крытыкавалі за тое, што яна назвала літару Z сімвалам трагедыі і гора.
Ва указе Пуціна не тлумачыцца, з чым звязаная адстаўка Паклонскай, сама яна заявіла, што рашэнне прынята ў звязку з пераходам на новую працу. Пра якую працу ідзе гаворка, яна не ўдакладніла.
Наталля Паклонская стала адной з нямногіх афіцыйных асобаў Расеі, што публічна не падтрымалі расейскую агрэсію ва Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]