Пуцін заявіў, што далейшае пашырэнне НАТА на Усход непрымальнае



Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у істэрычнай форме адмовіўся даваць гарантыі таго, што ягоная краіна не нападзе на Украіну.

Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне журналіста Sky News. «Наконт гарантый: нашыя дзеянні будуць залежаць не ад ходу перамоваў, а ад безумоўнай гарантыі бяспекі Расеі. Мы далі зразумець, што далейшае пашырэнне НАТА на Усход непрымальна. Гэта не мы прыйшлі з ракетамі да Штатаў. Гэта яны ставяць ракеты на парозе нашага дома», – заявіў Пуцін.

Расея з канца кастрычніка сцягвае войскі да ўкраінскіх межаў, нагадвае nv.ua. Па словах міністра абароны Украіны Аляксея Рэзнікава, па стане на 3 снежня колькасць расейскіх войскаў каля межаў Украіны і на часова акупаваных тэрыторыях складала больш за 94 тысячы салдат і афіцэраў.

Заходнія СМІ са спасылкай на крыніцы паведамлялі, што расейскае ўварванне ва Украіну можа адбыцца ў пачатку 2022 года, да гэтага будуць прыцягнуты да 175 тыс. вайскоўцаў РФ.

Фота: Reuters