Пётр Рудкоўскі: У Беларусі нават самыя палітычна мабілізаваныя не могуць дзейнічаць



У межах першага дня працы анлайн-канферэнцыі Reshape 2022 эксперты абмеркавалі сённяшнія палітычныя настроі ў беларускім грамадстве.

Умовы, пры якіх большасць беларусаў зможа павяртаць сваю палітызаванасць узроўню жніўня 2020 года, абазначыў палітолаг, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі:

Тут дастаткова таго, што палітычна актыўная меншасць зноў заявіць пра сябе, больш за 50% грамадства палітызуецца. Сітуацыя ў цяперашняй Беларусі такая, што нават вельмі патэнцыйна мабілізаваныя асобы проста не маюць магчымасці дзейнічаць.

Ацэнку палітычнаму жыццю ў сучаснай Беларусі дала сацыёлаг Аксана Шэлест:

– Няма асаблівай дэпалітызацыі сёння, не адбываецца ніякай дэпалітызацыі ў беларускім грамадстве. Тое, што ёсць дэмабілізацыя, тое што ёсць ціск і рэпрэсіі, якія не дазваляюць праяўляцца ніякай ініцыятыве, гэта відавочна і гэта зразумела. Тое, што адбылося ў 2020 годзе, яно нікуды не падзелася, нічога не змянілася. Сацыяльная напружанасць хутчэй нарастае, чым затухае. Мы не бачым актыўных дзеянняў, бо гэта звязана з вялізнай рызыкай.

Спікеры сустрэчы агулам пагадзіліся з тым, што катэгорыя «палітычнасць» дастатковая цяжкая для вызначэння, у тым ліку і для беларусаў. Тым не менш апалітычнымі сябе беларусамі у краіне называе не больш за 20% грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]