Пётра Рудкоўскі: Усебеларускі сход Лукашэнкі – аналаг Усеагульнага кангрэсу Кадафі
Так званы Усебеларускі народны сход наўрад ці здольны прыўнесці карэнныя змены ў дзяржаўны лад Беларусі. Аднак ён адыграе своеасаблівую сімвалічную ролю для падтрымкі легітымнасці Лукашэнкі.
Палітычную паралель правёў дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследавання Пётра Рудкоўскі:
– Мінулыя сходы, за выключэннем першага, налічвалі 2500 удзельнікаў. У гэтым годзе – 2700. Менавіта 2700 удзельнікаў налічвалі таксама і ўсеагульныя народныя кангрэсы Муамара Кадафі. Супадзенне, ці не супадзенне. Але ва ўсякім разе ў плане функцыянальным прадбачу нейкае набліжэнне, перайманне.
На думку Рудкоўскага, хаця сама павестка УНС прадугледжвае падвядзенне «вынікаў пяцігодкі», усё-такі беларусаў могуць чакаць непрыемныя «сюрпрызы», якія будуць агучаны цягам сходу.
Беларускае Радыё Рацыя
