Пытанні беларусаў да Святланы Ціханоўскай



Беларусы хочуць дэмакратычных перамен. Яны адабраюць дзеянні за мяжой свайго законна абранага прэзідэнта Святланы Ціханоўскай, удзячны ёй за вялікую працу па вызваленні Беларусі ад захопу дэструктыўнымі сіламі. Кажа сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч з Бярозы:

– Святлана Ціханоўская годна ідзе па шляху, прадстаўленаму ёй лёсам. У Святланы Георгіеўны я бы спытала: ці цяжка быць прэзідэнтам Беларусі ў выгнанні?

– Спачатку сказаў бы ёй вялікі дзякуй. І хацеў бы задаць пытанне: ці выканае яна сваё абяцанне, якое давала гораду Бярозе, што калі стане прэзідэнтам, то першы горад, у які яна прыедзе, – будзе горад Бяроза.

– Чаму лідар нацыі не звяртаецца да беларусаў на беларускай мове?

Людзі чакаюць перамен і не сумняваюцца, што яны адбудуцца. Раяць Святлане Ціханоўскай аб’яднаць усе дэмакратычныя сіла Беларусі, а таксама беларускі народ унутры Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя