Рада БНР звярнулася да Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі накіравала ліст Генеральнаму дырэктару Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрасу Гебрэесусу з нагоды ўмоў у беларускіх турмах.
Рада нагадвае, што многія пратэстоўцы заразіліся COVID-19 менавіта ў месцах утрымання пад вартай.
Гебрэесуса просяць дапамагчы, па-першае, спыніць масавую дыскрымінацыю насельніцтва, якое знаходзіцца ў зняволенні з прычыны сваіх палітычных перакананняў і ня мае нармальнага доступу да нацыянальнай сістэмы аховы здароўя ў часы пандэміі COVID-19. Па другое, заклікаць улады Беларусі ўзяць на сябе адказнасць за здароўе людзей, забяспечыўшы належныя медычныя і сацыяльныя ўмовы ў месцах масавага ўтрымання пад вартай.
У якасці аднаго з выхадаў з сітуацыі Рада БНР прапануе СААЗ заклікаць урад Беларусі адкласці масавае выкананне адміністрацыйных пакаранняў, у тым ліку турэмнае заключэнне, да заканчэння пандэміі.
Фота: Fabrice COFFRINI / AFP
