Рада ЕЗ канчаткова зацвердзіла бязвіз для Украіны



Рада ЕЗ зацвердзіла заканадаўчую ініцыятыву увядзення бязвізавага рэжыму для грамадзян Украіны. Гэта апошняе палітычнае рашэнне на шляху бязвізавых падарожжаў украінцаў.

Рашэнне прынялі на сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ЕЗ.

Для ўвядзення бязвізавага рэжыму засталіся дзве фармальныя працэдуры: заканадаўчы акт павінен падпісаць прэзідэнт Еўрапарламента і прадстаўнік Мальты, якая цяпер старшынюе ў ЕЗ, пасля чаго яго апублікуюць у афіцыйным часопісе ЕЗ.

Рашэнне ўступіць у сілу і «бязвіз» запрацуе на 21 дзень пасля публікацыі. Падпісанне адбудзецца 17 мая.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо павіншаваў украінцаў з гэтым рашэннем і заявіў, што паедзе ў Страсбург на ўрачыстае падпісанне заканадаўчых зменаў.

«17 мая ў Страсбургу — як мы дамовіліся з нашымі еўрапейскімі сябрамі, — урачыста падпішуць адпаведны заканадаўчы акт. Гэта, бадай, будзе адзін з найважнейшых маіх візітаў за тры гады на пасадзе прэзідэнта», — напісаў Парашэнка ў Facebook.

ТАК! Ми це зробили!!!Щойно Рада міністрів Євросоюзу схвалила остаточне рішення про надання нам, громадянам України, права на безвізові подорожі.17 травня у Страсбурзі – як ми домовилися з нашими європейськими друзями, – урочисто підпишуть відповідний законодавчий акт. Це, напевно, буде один із найважливіших моїх візитів за три роки на посаді Президента.Я безмежно вдячний всім, завдяки кому зміг виконати одну із своїх головних передвиборчих обіцянок.Вітаю вас, дорогі співвітчизники, з цим історичним рішенням. Це – неначе повернення додому після довгої та виснажливої подорожі… Повернення до нашого спільного європейського дому. Ми пориваємо з пострадянським минулим і дедалі більше стаємо частиною єдиного європейського цивілізаційного простору.Цінуйте свій український паспорт. І любіть Україну!

Posted by Петро Порошенко on Donnerstag, 11. Mai 2017

 Прэзідэнт Украіны будзе прысутнічаць на падпісанні ў якасці госця.

Публікацыя закона запланавана на 22 траўня, а пачатак бязвізавых паездак — на 11 чэрвеня 2017 года.

Пры гэтым у выпадку грубага і масавага парушэння правілаў бязвізавага рэжыму ЕЗ можа прымяніць механізм прыпынення.

Бі-бі-сі