Рафал Дзенцялоўскі: Нашая супраца з Украінай набывае новыя далягляды



Госць Беларускага Радыё Рацыя – старшыня Дзяржаўнага фонду міжнароднай салідарнасці Рафал Дзенцялоўскі. З ім паразмаўляў Міхась Андрасюк.

РР: У Кіеве адбыліся украінска-польскія міжурадавыя кансультацыі. Першая сустрэча ў такім фармаце. У Кіеве быў мой суразмоўца Рафал Дзенцялоўскі, старшыня Дзяржаўнага фонду міжнароднай салідарнасці. Пры нагодзе гэтай сустрэчы прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў: «Сабраліся два ўрады дзвюх сяброўскіх краін. Мы павінны ведаць, што ў нас з вамі армія 80 мільёнаў людзей». Спадар Рафал, ці можна казаць пра першыя крокі да польска-украінскай уніі? Ці яшчэ рана? Ці ўвогуле такое магчыма?

Рафал Дзенцялоўскі: Пакуль што гэта мары, якія адпавядаюць інтуіцыі і трохі розуму, як палякаў, так і ўкраінцаў, якія ў тэмпе святла пераадольваюць бар’еры і перашкоды гісторыі. Тут згадаю, як палякі прынялі бежанцаў з Украіны. А таксама якая існуе вялікая палітычная, ваенная, гаспадарчая дапамога з бокі Польшчы для Украіны, якая змагаецца. І як Украіна прымае гэтаю нашу дапамогу. Трактуюць як сведчанне шчырасці і праўдзівай прыязнасці. Так, нейкім сімвалічным чынам, можам думаць, што будуем асновы будучай унія, якая не мусіць азначаць падпарадкаванне дзяржаўных інстытутаў. Можна з пэўнасці сказаць, што такога не будзе. Але можа азначаць пэўную сінхранізацыю дзейнасці ў розных абшарах жыцця публічнага і палітычнага, каб умацоўваюць абеспячэнне сваёй бяспекі – і Украіны, і Польшчы. І такая магчымасць відавочна дасягальная праз палітыкаў як польскіх, так і ўкраінскіх. І гэта істотная змена ў тых адносінах, якія былі яшчэ нядаўна, да выбуху вайны. Польша была заўсёды салідарная з Украінай. А гістарычныя спрэчкі сёння адыходзяць на далёкі план.

РР: Польшча, Украіна, Прыбалтыка, у перспектыве постлукашэнкаўская Беларусь, у выпадку шчыльнай супрацы – гэта ўжо рэальная сіла, контрвага для старога Захаду. Гэта можа і магчыма, але толькі ў адным выпадку – калі Расея прайграе вайну ва Украіне. У мяне ўзнікае ўражанне, што не ўсе ў Заходняй Еўропе зычаць пройгрышу Уладзіміру Пуціну. Нібыта ўсе дапамагаюць Украіне, але вага гэтай дапамогі месцам бывае мінімальная.

Рафал Дзенцялоўскі: Сапраўды, у нейкім сэнсе гэта праўда, не ўсе дараслі да сітуацыі, у якой мы знаходзімся. Але я б зазначыў, што гэта не сапраўдныя саюзнікі Пуціна. Гаворым перадусім пра Францыю і Германію. Іх стаўленне не адпавядае ўзроўню выклікаў, якія перад намі стаяць, перад супольнасцю вольнага Захаду. Германія і Францыя паводзяць сябе, нібыта няма небсяпекі, не разумеюць, што, калі прайграе Украіна, то з’явілася б небяспека для цэлай Еўропы.

Цалкам размова:

Размаўляў Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя.

[manual_related_posts]