Рахмон будзе кіраваць Таджыкістанам пажыццёва



У Таджыкістане прайшоў „усенародны” рэферэндум для зменаў Канстытуцыі дзяржавы. Паводле таджыкскага Цэнтрвыбаркаму ў галасаванні ўзяло удзел амаль 90% выбарцаў. Яшчэ няма афіцыйных вынікаў галасавання, але ніхто не сумняваецца, што прапановы паправак будуць прынятыя.

Гэтыя папраўкі ў Канстытуцыю Таджыкістана здымаюць усе абмежаванні па колькасці тэрмінаў на пасадзе прэзідэнта, а таксама зніжаюць мінімальны ўзрост кандыдата да 30 гадоў. Эксперты адзначаюць, што такі расклад дазволіць удзельнічаць ужо ў наступных „выбарах” сыну дзейснага прэзідэнта Эмамалі Рахмона.

Для прыняцця паправак дастаткова простай большасці ад колькасці тых, хто прыйшоў галасаваць на рэферэндуме.

***

Паводле афіцыйных даных за папраўкі ў Канстутуцыю Таджыкістана прагаласавала ажно 95% грамадзянаў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]
  • Anonim

    Гэта ж Азія, там гэта нармальна.

Комментарии для сайта Cackle