Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны



Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што Беларусь не мае намеру ўдзельнічаць «збройным шляхам» ў вайне супраць Украіны.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю Al Arabia, паведамяле БЕЛТА.

Паводле слоў Галоўчанкі, Беларусь выключае напад на любую краіну.

Беларускі прэм’ер-міністар не казаў пра ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі і запуск ракет з Беларусі ва Украіну. Галоўчанка таксама не сказаў, што расейскія вайскоўцы карыстаюцца беларускімі аэрапортамі, і, па словах сваякоў беларускіх вайскоўцаў, беларускія прызыўнікі адмывалі ад крыві расейскую тэхніку і рамантавалі яе.

[manual_related_posts]