Раман Якаўлеўскі: Гэта хутчэй гульні Менска



Незалежнасць краіны пад пагрозай, заявіў часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі. Ягоныя словы прагучалі падчас канферэнцыі Атлантычнай Рады ў Вашынгтоне. Падобныя заявы – гэта гульні Менску, а не спроба павароту на Захад, мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі.

– Гуляюць у гэтыя гульні і гэтаму дапамагаюць пэўныя мазгаведы і ў самой Беларусі, чуем неаднаразова, маўляў, трэба яднацца вакол лідара перад пагрозай з усходу. Мы чуем гэта. Я б больш звярнуў увагу на заяву Лукашэнкі, што да выбараў стаўленне Еўропы да беларускага рэжыму не зменіцца. Вось гэта больш падобна да праўды.

За апошні год адносіны Менску з Брусэлем крыху пацяплелі. У чэрвені пасля вызвалення палітзняволенага старшыні праваабрончага цэнтру „Вясна” Алеся Бяляцкага, Еўропа зняла санкцыі з кіраўніка беларускай дыпламатыі Уладзіміра Макея. З гэтага часу адбываюцца пастаянныя кансультацыі еўрапейскіх дыпламатаў з калегамі ў Менску.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]