Раман Якаўлеўскі: Наўрад ці АБСЕ здольная спыніць рэпрэсіі ў Беларусі



Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ у Менску не спыніць улады Беларусі ад рэпрэсій, – мяркуе палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. У эфіры нашага радыё ён адзначыў, што гэтая сустрэча будзе перадусім выкарыстаная ўладамі Беларусі як прапагандысцкае мерапрыемства. Словы крытыкі за рэпрэсіі і парушэнне дэмакратычных прынцыпаў з вуснаў еўрапейцаў будуць гучаць, але не паўплываюць на пераслед апазіцыі і журналістаў, кажа Раман Якаўлеўскі.

– Будуць імкнуцца шэраг колай з Еўропы паўплываць на гэта. Але будзе тое безвынікова. Бо сённяшняе АБСЕ не ёсць нейкая ўплывовая структура, якая можа прымусіць выконваць. Яна не можа.

З пачатку года ў Беларусі за ўдзел у акцыях пратэсту былі затрыманыя больш за тысячу чалавек. 35 асобаў былі затрыманыя па крымінальнай справе аб „патрыётах”. З іх 19 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца ў зняволенні.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя