Раман Юргель: Чарговая перашкода кантролю за хадой выбараў



Пастанова Цэнтральнай выбарчай камісіі №115 паставіла чарговую перашкоду для выяўлення вынікаў і хады выбарчай кампаніі, чым парушае патрабаванні Выбарчага кодэксу Беларусі. Колькасць назіральнікаў абмяжоўваецца, а гэта значыць, ЦВК сваімі дзеяннямі, магчыма ставіць задачай знізіць актыўнасць грамадзянаў.

Кажа доўгатэрміновы назіральнік Раман Юргель, сябра кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

– На незалежнае назіранне, і праз кампанію “Чэсныя людзі”, і “Права выбару”, і “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, – запісалася шмат людзей. Падалося шмат анкет праз інтэрнэт – пад 10 тысяч чалавек. І цяпер, канешне, гэтыя людзі не патрапяць на ўчасткі, бо там уведзена абмежаванне пяццю чалавекамі. Камісія будзе кіравацца на месцах: ці браць незалежнага назіральніка, ці браць назіральніка, акрэдытаванага тыдзень таму невядома як.

Вынікі такой пастановы Цэнтральнай выбарчай камісіі па абмежаванні назіральнікаў у выбарчых участках, па завяршэнні выбараў, будуць уключаны ў выніковы маніторынг кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”, як чыннік закрытасці выбарчага працэсу. Што ілюструе Беларусь, паводле выбарчага працэсу, як не еўрапейскую, а азіяцкую краіну.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]