Раман Юргель: За Лукашэнку збіралі подпісы і ў хворых, і ў вучняў



Найбольш падпісных аркушаў у Гародні сабралі за Аляксандра Лукашэнку. За Лукашэнку тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі раёнаў Гародні атрымалі амаль 65 тысячаў подпісаў грамадзянаў. Кажа прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Раман Юргель: – Сябрамі ініцыятыўнай групы былі і дактары, і чыноўнікі, і настаўнікі. Збіралі подпісы і ў хворых, і ў вучняў. Ёсць дадзеныя, што і на прадпрыемствах збіралі, і ў інтэрнатах  – хто дзе працуе, там і збіраў. І за Лукашэнку было сабрана амаль 65 тысячаў подпісаў, гэта вельмі шмат.

Цяпер раённыя тэрытарыльныя выбарчыя камісіі пачалі працэс праверкі падпісных аркушаў чатырох з шасьці ініцыятыўных групаў, якія былі зарэгістраваны. Пасля Аляксандра Лукашэнкі, былі зданы подпісы за Сяргея Гайдукевіча (амаль 6000 подпісаў) , Таццяну Караткевіч (3223 подпісаў) і Віктара Цярэшчанку больш за 11 тысячаў подпісаў.

Беларускае Радыё Рацыя