Рапота: Выбары прайшлі без парушэнняў



Сёння, 10 жніўня дзяржаўны сакратар «Саюзнай дзяржавы» Георгій Рапота падчас прэс-канферэнцыі заявіў, што выбары ў Беларусі прайшлі без парушэнняў і «на добрым арганізацыйным роўні», паведамляюць «Мінск-навіны».

«З пункту гледжання канстытуцыйных нормаў парушэнняў не выяўлена», — паведаміў Георгій Рапота. Уначы з 9 на 10 жніўня ў Менску адбыліся акцыі пратэсту, якія былі разагнаныя міліцыяй і ўнутранымі войскамі з прымяненнем гумавых куляў, вадамётаў і светлашумавых гранатаў. Таксама акцыі пратэсту пракаціліся па буйных гарадах  Беларусі.