Расейскі палітолаг: Улада Лукашэнкі трымаецца выключна на знешняй падтрымцы



У Аляксандра Лукашэнкі праблемы з легітымнасцю, – гучаць каментары як з Расеі, так і з Беларусі. Атака на незалежныя сродкі масавай інфармацыі, якая назіраецца на тыдні у адрас партала tut.by – толькі адна са спробаў умацаваць сваю ўладу, якая трымаецца толькі на сілавіках.

Фота: Святлана Халяўчук / Интерпресс / ТАСС

Выказалася ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» папулярны расейскі палітолаг Кацярына Шульман:

– Трымаецца ўлада толькі выключна на знешняй падтрымцы. Калі б гэтага не было, то ўжо пачынаючы з канца жніўня была б у Беларусі іншая ўлада. Зразумела, абсалютнае знікненне апошніх слядоў легітымнасці прымушае, па-першае, трымацца на знешнім уплыве, на вялікім усходнім суседзе. А, па-другое, на ўласным сілавым рэсурсе.

Больш таго, як дадае Валерый Кавалеўскі, кіраўнік офіса Святланы Ціханоўскай – сёння нелегітымны Лукашэнка не можа прасоўваць пытанні на парадак дня.

У Еўропе афіцыйны кіраўнік – нерукапажатны, яму нават з Расеяй цяжка весці дыялог на роўных. Заўважае Валерый Кавалеўскі:

– Ён нават з Расейя не можа падпісаць нейкія інтэграцыйныя паперы. Тое, што яны зараз імітуюць гэты працэс, яшчэ не азначае, што дойдзе да подпісаў. І мы падкрэсліваем на ўсіх сустрэчах на самым высокім роўні, што любыя дамоўленасці, падпісаныя Лукашэнкам зараз, не могуць быць легітымнымі. Яны могуць быць перагледжаныя і адмененыя ў будучым. Яго нярвуе вельмі паспяховая знешняя палітыка Святланы Ціханоўскай. Кожны раз, калі яна сустракаецца з лідарамі, паціскае ім руку, гэта азначае, што гэтыя лідары больш ніколі не паціснуць руку Лукашэнку.

Аляксандра Лукашэнку не ўспрымаюць, як легітымнага кіраўніка дзяржавы, а гэта стварае дадатковыя праблемы для Беларусі. Такія як павелічэнне рэпрэсій і ў выніку – міжнародную ізаляцыю. Падсумоўвае Валерый Кавалеўскі.

Працягнецца дыскусія на гэту тэму у праекце «Месца для прэсы» а 15.10 паводле беларускага часу, 14.10 паводле польскага.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя