Расейскія дэсантнікі накіраваліся ў Берасце



Дэсантнікі Расейскай Федэрацыі адправіліся ў Беларусь у поўнай баявой экіпіроўцы і з 24 адзінкамі бронетэхнікі. Падраздзяленне Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі  адправілася ў Беларусь для ўдзелу ў антытэрарыстычных вучэннях «Славянскае брацтва – 2017» вайскоўцаў Расеі, Беларусі і Сербіі, паведаміў interfax.by камандзір дывізіі генерал-маёр Аляксей Наумец.

Ён будзе прысутнічаць на манеўрах ў якасці ваеннага назіральніка. Па яго словах, чыгуначным транспартам у Берасце будуць дастаўленыя больш за 300 дэсантнікаў са штатнай стралковай зброяй (аўтаматы, кулямёты, гранатамёты, снайперскія вінтоўкі), 24 адзінкі бронетэхнікі і звыш 10 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

Пасля разгрузкі эшалона расейскія дэсантнікі на сваіх баявых машынах зробяць 20-ці кіламетровы марш у разгорнуты беларускімі ваеннымі палявы лагер. Манеўры «Славянскае брацтва-2017» пройдуць з 6 па 14 чэрвеня на беларускім палігоне Берасцейскі.

Фота РИА Новости