Расейскія інспектары наведаюць авіябазу на тэрыторыі Беларусі



З 4 па 6 ліпеня ў межах рэалізацыі Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі расейская група інспектараў плануе „правесці наведванне авіябазы і воінскага фармавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”, паведаміў дэпартамент інфармацыі і масавых камунікацый Міністэрства абароны РФ.

„Наведванне праводзіцца ў мэтах убачыць дзейнасць гэтага ваеннага аб’екта, назіраць за падрыхтоўкай гэтага вайсковага фармавання (авіябазы) або назіраць за ходам такой ваеннай дзейнасці”, — адзначаецца ў рэлізе.

Расейскія інспектары „будуць мець магчымасць назіраць асноўныя сістэмы ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі”.

[manual_related_posts]