Расейскія вайскоўцы пасля вучэнняў вернуцца ў пункты сталай дыслакацыі



Расейскія вайскоўцы паведамілі пра пачатак вяртання падраздзяленняў Заходняй і Паўднёвай вайсковых акругаў на базы пасля вучэнняў. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.

Падраздзяленні Паўднёвай і Заходняй ваенных акруг, якія выканалі задачы, ужо пачалі пагрузку на чыгуначны і аўтамабільны транспарт і сёння пачнуць рух у свае воінскія гарнізоны. Асобныя падраздзяленні зробяць маршы сваім ходам у складзе воінскіх калон.

10 лютага Расія і Беларусь распачалі буйныя манеўры „Саюзная рашучасць — 2022” – вучэнні ў Беларусі, на якія Расія перакінула шэраг частак і падраздзяленняў.

[manual_related_posts]