„Расейскія войскі мусяць пакінуць Беларусь!”



Святлана Ціханоўская праз Твітэр заклікала міжнародную супольнасць патрабаваць поўнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі.

«Прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі супярэчаць беларускаму канстытуцыйнаму нейтралітэту, але яны таксама p}з’яўляюцца пагрозай для ўсёй Еўропы. Спадзяюся, што мяне пачуюць у свеце, у Еўразвязе, ва Украіне, у ААН», – заявіла Ціханоўская.

Яна засведчыла, што беларускія партызаны дзеляцца шматлікімі фотаздымкамі тысяч расейскіх вайскоўцаў, дыслакаваных па ўсёй нашай краіне. Расейцы выкарыстоўваюць вайсковую структуру для размяшчэння ракет і самалётаў для нападу на Украіну, выкарыстоўваюць шпіталі для параненых салдат. Ціханоўская заўважае, што канцэнтрацыя войскаў у некаторых гарадах стала настолькі высокай, што ўжо пагражае жыхарам у Мазыры, Рэчыцы, Гомелі і іншых. Расейскія вайскоўцы паводзяць сябе правакацыйна.

Беларускае Радыё Рацыя