Расейцы памянялі на вайне свайго галоўнакамандуючага
Генерал Узброеных сіл Расейскай фудэрацыі Аляксандр Дворнікаў, які з красавіка камандаваў арміяй акупантаў на вайне супраць Украіны, адхілены, цяпер расейскімі войскамі кіруе генерал Генадзь Жыдко.

Пра гэта ў інтэрв’ю расейскаму блогеру і журналісту Майклу Накі расказаў заснавальнік расследвальнай групы Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Левіеў са спасылкай на свае крыніцы.
„Калі мы размаўлялі са свімі крыніцамі – з ліку салдат, яны кажуць, што замест Дворнікава цяпер камандуе ўсёй гэтай аперацыяй, бітвай за Данбас генерал Жыдко… Па сутнасці, такі галоўны зампаліт, галоўны палітрук расейскай арміі”, – сказаў Левіеў.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў і вядомы балгарскі журналіст, галоўны расследвальнік міжнароднай групы Bellingcat Хрыста Грозеў.
Беларускае Радыё Рацыя
