Расейцы высяляюць польскіх дыпламатаў



У Санкт-Пецярбургу высяляюць польскіх дыпламатаў – арбітражны суд даў адпаведны дазвол.

„Не прызнаем судовае рашэнне прынятае ў Пецярбургу, бо гэта супярэчыць Венскай канвенцыі”, – кажа прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі:

– Расейскі бок павінен зразумець, што ў выпадку эскалацыі дзеянняў не адпавядаючых міжнароднаму праву, мы прымем адэкватныя крокі ў гэтай справе. Мы лічым, што гэта спрэчка можа быць вырашана толькі шляхам перамоў і па прынцыпу ліквідацыі існуючага дыспарытэта паміж нашымі краінамі – гэта значыць адсутнасці раўнавагі ў колькасці нерухомасці. Чакаем ад расейскага боку вызначэння тэрміну кансультацыі па гэтай справе.

Канфлікт паміж уладамі Санкт-Пецярбурга і Генеральным консульствам Польшчы працягваецца некалькі гадоў з-за таго, што Польшча не аплачвае чынш за нерухомасць, а польскі бок адзначае, што Расея не плаціць чынш за свае будынкі ў Варшаве, таму Польшча не плаціць за свае. Польскі бок гатовы да перамоў па гэтай справе.

Беларускае Радыё Рацыя