Расея абвясціла ў вышук Святлану Ціханоўскую



Святлана Ціханоўская абвешчаная ў вышук у Расейскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляецца на сайце МУС РФ. 

Падставай для вышуку называецца крымінальная справа, але не ўдакладняецца якая менавіта. У сваю чаргу крыніца ТАСС у праваахоўных органах растлумачыла, што ў вышук Святлана Ціханоўская была абвешчаная ў Беларусі, але ён таксама будзе ажыццяўляцца і ў Расеі, бо гаворка ідзе пра міждзяржаўны вышук.

Адметна, што на пытанне Тут.бай пра тое, ці абвешчана Святлана Ціханоўская ў вышук на тэрыторыі Беларусі, афіцыйная прадстаўніца МУС Беларусі Вольга Чамаданава адказала наступнае: “Пакуль у мяне няма інфармацыі, якую я магла б вам паведаміць”.